Грамадзянам асобных дзяржаў могуць забараніць перамяшчацца рэйсамі «Белавія»

Дэпартамент авіяцыі Беларусі адказаў на ініцыятыву Еўрасаюза дадаць у пяты пакет санкцый супраць афіцыйнага Мінска жорсткія абмежаванні адносна кампаніі «Белавія». У прыватнасці, Брусель прапрацоўвае магчымасць забараніць абслугоўванне самалётаў «Белавіі», набытых у лізінг. Гэтыя захады прапаноўваюцца ў якасці рэакцыі на датычнасць «Белавіі» да арганізацыі міграцыйнага крызісу ў ЕС.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У Мінску абвінавачанне ў датычнасці «Белавіі» да міграцыйнага крызісу пракаментавалі ў Дэпартаменце авіяцыі.
«Для развязання міграцыйнага пытання ЕС можа прыняць пастанову ў зацвярджэнні пераліку асобных дзяржаў, грамадзянам якіх будзе забаронена перамяшчацца рэйсамі авіякампаній, што выконваюць палёты ў Беларусь.
Дэпартамент авіяцыі, у сваю чаргу, абавязваецца апублікаваць гэты пералік для публічнага выкарыстання і рэалізоўваць гэтае рашэнне ЕС», — гаворыцца ў паведамленні «БелТА».
18 кастрычніка кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас распавёў, што ЕС працягне змагацца з авіякампаніямі, што бяруць удзел у перавозе ўцекачоў да межаў еўрапейскіх краін. ЕС разглядае ўвядзенне санкцый супраць турыстычных кампаній, а таксама накладанне поўных санкцый на нацыянальную беларускую авіякампанію «Белавія».