Яна застанецца

Лідзія Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пасля 20 снежня 2016 года.

000020_124128_big.jpg


Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама завяршаецца 20 снежня. У сувязі з гэтым Прэзідэнт абмеркаваў з цяперашнім кіраўніком ЦВК новы кадравы склад камісіі. «Старшыня камісіі, як аказалася, не мяняецца», — сказала Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што на пасаду сакратара ЦВК прапануецца выконваючы яго абавязкі, начальнік арганізацыйна-прававога аддзела камісіі Алена Дмухайла. «Менавіта яе я буду прапаноўваць членам Цэнтральнай камісіі, калі яна будзе ўтворана, у якасці кандыдатуры на пасаду сакратара», — адзначыла яна. Пасада намесніка старшыні ЦВК традыцыйна замяшчаецца кіраўніком Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Цяпер яго дырэктарам з'яўляецца Вадзім Іпатаў. «Ён будзе выконваць гэтыя абавязкі і ў наступным скліканні Цэнтральнай камісіі», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.