Калякін і Карняенка абраныя сустаршынямі аб’яднання «За справядлівыя выбары»

Лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Карняенка абраныя сустаршынямі праваабарончага грамадскага аб’яднання «За справядлівыя выбары». Устаноўчы сход з удзелам 70 дэлегатаў адбыўся 29 лістапада ў Мінску.



3443be0c_32f6_476e_95de_0d61cade3a03_w640_r1_s.jpg

Асноўная мэта аб’яднання «За справядлівыя выбары» — дамагчыся ад уладаў правядзення дэмакратычных электаральных кампаній, каб яны выконвалі свае ўнутраныя і міжнародныя абавязацельствы, заявіў на сходзе Віктар Карняенка.
Ён адзначыў, што афіцыйная рэгістрацыя аб’яднання дазволіла б легальна працаваць з рознымі грамадскімі арганізацыямі, мець большыя магчымасці па вылучэнні назіральнікаў на выбары. 
Гэта будзе ўжо чацвёртая спроба рэгістрацыі аб’яднання, папярэднія тры — у 2011-м, 2013-м і лютым 2015-га — былі няўдалымі. На думку Сяргея Калякіна, улады адмаўлялі ў рэгістрацыі паводле палітычных матываў.
Аргкамітэт арганізацыі тройчы абскардзіў адмову ў рэгістрацыі ў Камітэце ААН па правах чалавека. У 2014 годзе камітэт прызнаў парушэннем міжнародных норм рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднання «За справядлівыя выбары» ў 2011 годзе. Яшчэ дзве скаргі знаходзяцца на разглядзе камітэту.
Паводле "Радыё Свабода"