КДБ прыгразіў турмой беларусам, якія жадаюць пастраляць у Данбасе
Удзел грамадзян Беларусі ва ўзброеным канфлікце ва Украіне на любым баку з’яўляецца крымінальна каральнай дзеяй заявіў кіраўнік КДБ РБ Валерый Вакульчык.
«Безумоўна, у нас ёсць адказнасць за найміцтва. Пры гэтым не важна, на якім баку ваююць гэтыя беларусы. Гэта падпадае пад дзеянне нашага заканадаўства. У выпадку выяўлення і даказанасці такіх дзеянняў будзе прымацца рашэнне», — сказаў Вакульчык, якога цытуе БелТА.
«Калі такая крымінальная справа будзе, то, СМІ пра гэта даведаюцца», — дадаў ён.