Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ назваў «дрымучай і небяспечнай» сітуацыю ў Расіі
Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў назваў «дрымучай і небяспечнай» бягучую сітуацыю ў эканоміцы Расіі з інфляцыяй, якая перавышае 8%, і ростам ВУП ніжэй за 1%.
«На сёння ў нас інфляцыя спажывецкіх цэн 8,1%, а эканамічны рост — 0,8%. Спалучэнне такое дрымучае і выбуханебяспечнае», — сказаў Улюкаеў у чацвер.
Паводле яго слоў, да гэтага прывялі тры групы фактараў — структурныя праблемы, праблемы дзелавога цыклу і геапалітычныя рызыкі, перадае «Інтэрфакс».
Ён таксама далучыўся да хору чыноўнікаў, якія праслаўляюць свабоду руху капіталу пасля паведамленняў СМІ аб магчымых абмежаваннях. «Гэта прынцыповы выбар, мы зрабілі яго ў пачатку стагоддзя», — сказаў Улюкаеў.
«Любыя абмежаванні на выхадзе аказваюць вельмі негатыўны ўплыў, і ніхто ў здаровым розуме і цвярозай памяці не можа абмяркоўваць гэта, у тым ліку ва ўрадзе і Цэнтральным банку», — сцвярджае чыноўнік.
Разам з тым, ён пацвердзіў, што расійскім пазычальнікам ва ўмовах закрыцця заходніх рынкаў капіталу неабходна рэфінансаваць каля $150-160 мільярдаў да канца 2015 года, але рэальная патрэба складае крыху больш за палову гэтай сумы.
«Гэта лічба завышаная, таму што ўключае ўнутраныя разлікі. Крыху больш за палову — рэальныя лічбы», — сказаў Улюкаеў.