ЕС увядзе новыя санкцыі супраць Расіі, калі баевікі возьмуць аэрапорт Данецка
Еўрасаюз гатовы ўвесці дадатковыя абмежавальныя меры супраць Расеі ў выпадку, калі тэрарысты на паўднёвым усходзе Украіны ўсталююць кантроль над аэрапортам Данецка або над Марыупалем.
Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з палітыкай германскага ўрада, падобныя дзеянні апалчэнцаў будуць мець непрадказальныя наступствы.
У мінулы панядзелак канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што не бачыць змяненняў у пазіцыі Расіі па Украіне.
«Сітуацыя ва Украіне далёкая ад здавальняючай. На ўсходзе краіны няма абароны расійска-ўкраінскай мяжы, няма ніякага кантролю і буферных зон», — сказала канцлер Нямеччыны.