Колькі беларускіх цыгарэт канфіскавалі на мяжы з ЕС у 2021 годзе?
Навіны пра канфіскацыю чарговай кантрабанднай партыі беларускіх цыгарэт у гэтым годзе з'яўляюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. У траўні на мяжы з Польшчай была затрыманая рэкордная партыя амаль на $ 10 мільёнаў.
![Фота: podlaskie.kas.gov.pl Фота: podlaskie.kas.gov.pl](/img/v1/images/ke9ny3_jio6tfpc7ijfn2wa_m9o3myxl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: podlaskie.kas.gov.pl
Myfin.by сабраў
усе даныя з адкрытых крыніц аб затрыманні цыгарэтнай кантрабанды і на адным
малюнку вырашыў максімальна наглядна паказаць, як часта гэта адбывалася ў
2021-м годзе.
Варта адзначыць, што гэты год стаў беспрэцэдэнтна багаты на падобныя навіны. Адна толькі рэкордная партыя амаль у $ 10 мільёнаў у два разы большая, чым аб'ём цыгарэт, затрыманых за пяць месяцаў мінулага года. І гэта калі меркаваць па адкрытых публікацыях… Усяго Myfin.by знайоў 17 паведамленняў пра спыненне кантрабанды з боку ЕС за студзень-травень 2021-га на агульную суму ў $ 37,8 мільёнаў. Вось як гэта выглядае ў памесячнай дынаміцы.
![Інфаграфіка: Myfin.by Інфаграфіка: Myfin.by](/img/v1/images/v9dwdn5sgm_utjqcybmj105ss8gtf2uv.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інфаграфіка: Myfin.by
Пік канфіскацыяў прыйшоўся на травень. Пры гэтым месяц далёка не скончыўся, а значыць, можна чакаць і новыя паступлення. За тыя ж пяць месяцаў 2020-га года мы выявілі паведамленні аб канфіскацыі кантрабанды на суму крыху больш за $ 5 мільёнаў долараў.
Паводле Myfin.by