Кыргызстан рыхтуецца ўвайсці ў Еўразійскі саюз
Урад РФ прадставіў прэзідэнту Расіі праект закона аб ратыфікацыі Дамовы аб далучэнні Кыргызстана да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Паведамленне аб гэтым размешчана на сайце расійскага кабінета міністраў.
Уладзіміру Пуціну таксама прадстаўлены пратаколы, звязаныя з далучэннем Кіргізіі да ЕАЭС.
Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе была падпісаная 29 мая 2014 года ў Астане лідэрамі Арменіі, Казахстана і Расіі. Цяпер у ЕАЭС уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан і Арменія.