ЛДП вылучыць Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2020
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года Алега Гайдукевіча. Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, што праходзіць у Мінску 12 жніўня, адзначаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе партыі.

фота з фэйсбуку Алега Гайдукевіча
Сярод галоўных задач удзельнікі з'езда бачаць: абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама падтрымка Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
Алег Гайдукевіч — першы намеснік старшыні ЛДП. Яму 40 гадоў. Скончыў Акадэмію МУС. Да 2012-га працаваў у міліцыі, апошняя пасада — начальнік РУУС Фрунзенскага раёна. Затым працаваў у камерцыйных структурах. У 2012 г. абраны намеснікам старшыні ЛДП.
Ягоны бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў.
Наша Ніва