
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у інтэрв'ю беларускаму дзяржтэлебачанню заявіў, што ўдалося ўстанавіць даныя аб усё яшчэ жывых «нацысцкіх злачынцах», якія ажыццяўлялі злачынствы ў Літве і ў Польшчы.
«У нас ёсць інфармацыя пра ўсё яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія былі ў спісах і ўдзельнічалі ў дзейнасці карных батальёнаў. Перш за ўсё — у літоўскіх батальёнах SS і (у польскай арганізацыі) "Армія Краёва"», — сказаў Швед.
«Цяпер рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе», — растлумачыў Андрэй Швед.
Ён таксама распавёў, што Генпракуратура плануе прадставіць у міжнародныя трыбуналы доказы, каб пачаць працэдуру афіцыйнага прызнання генацыду беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны.