Лукашэнка хоча перафарматаваць "Усходняе партнёрства" з палітыкі ў эканамічнае супрацоўніцтва
Улады Беларусі бачаць "Усходняе партнёрства" ў перспектыве перафарматаваным, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам адзначыў пра "Усходняе партнёрства" наступнае: "Хацелася б, каб яно было перафарматавана са звычайнай палітыкі (напэўна, гэты этап пройдзены ўжо, ён быў, можа, і неабходны) да больш цеснага канкрэтнага супрацоўніцтва, заснаванага на вырашэнні эканамічных праблем".
"І трэба ўсяляк пазбягаць, хоць нам апошнім часам гэта ўдаецца, развіваць партнёрства не супраць каго б там ні было, а за супрацоўніцтва", — адзначыў Лукашэнка,
растлумачыўшы, што мае на ўвазе адносіны з Расіяй, Кітайскай Народнай Рэспублікай. "Мы не для гэтага ствараем наша вымярэнне. Мы яго ствараем для таго, каб палепшыць жыццё людзей і
засцерагчы ад небяспекі еўрапейскі кантынент", — дадаў ён