Лукашэнка павіншаваў Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.



lu_pu.jpg

«Сёння Беларусь і Расія разам рэалізуюць маштабныя інтэграцыйныя праекты ў інтарэсах нашых народаў, актыўна ўвасабляюць у жыццё планы эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым беларуска-расійскія адносіны будуць развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Адначасова Лукашэнка павіншаваў і прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Бенігна Акіна III з нацыянальным святам -- Днём Незалежнасці.