Лукашэнка дамовіўся з Пуціным аб новым крэдыце і цане на газ
Для Беларусі цана на расійскі газ у 2022-м захаваецца на ўзроўні бягучага года. Расія акажа Мінску крэдытную падтрымку. Аб памеры пазыкі не паведамляецца.

Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў
Улады ў Мінску атрымаюць ад Масквы новую крэдытную падтрымку. Гэта стала вядома пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся ў аўторак, 13 красавіка, у Санкт-Пецярбургу. Іх сустрэча — ужо чацвёртая ў 2021 годзе — доўжылася больш за пяць гадзін. Ні беларускія, ні расійскія СМІ не паведамілі, аб якой суме пазыкі ідзе гаворка. "Дамовіліся аб аб'ёмах крэдытнай падтрымкі ў сувязі з падатковым манеўрам у Расіі", — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Акрамя таго, паводле яго слоў, Пуцін і Лукашэнка ўзгаднілі шэраг мер па супрацоўніцтве ў "такіх галінах, як мытнае, падатковае рэгуляванне, энергетыка". Пры гэтым была дасягнута дамоўленасць аб захаванні кошту на расійскі газ для Беларусі ў 2022 года на ўзроўні бягучага года.