Макей: Мы на пачатку вялікага шляху

Паводле кіраўніка МЗС, кантакты Беларусі з замежнымі краінамі становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі, пра што сведчыць правядзенне маштабных міжнародных форумаў, рэгулярныя візыты дэлегацый з розных дзяржаваў, перадае «Радыё Свабода».

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Цэлы шэраг паслядоўных і канструктыўных крокаў з нашага боку спрыяў умацаванню пазіцый Мінска ў якасці надзейнай перамоўнай пляцоўкі. Гэта тычыцца ня толькі ўрэгулявання крызісу ва Украіне, — сказаў Уладзімір Макей.


Ён адзначыў, што зусім нядаўна Беларусь была месцам правядзеньня мерапрыемстваў у рамках старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, а таксама пасяджэння Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Сесія была праведзеная на належным узроўні. Я сустракаўся са шматлікімі парламентарыямі, многія з іх казалі, што яны «пазітыўна шакаваныя ўбачаным у Беларусі». Гэта не значыць, што наша праца на гэтым завяршаецца. Не, мы яшчэ на пачатку вялікага шляху на пераадоленне таго негатыву ва ўспрыняцці нашай краіны ў заходняй грамадскай думцы, — падкрэсьліў Уладзімер Макей.