Макей на саміце ААН: санкцыі ў дачыненні да Беларусі пагражаюць харчовай бяспецы ў свеце

Санкцыі ў дачыненні да калійнага сектара пагражаюць харчовай бяспецы ў свеце, бо дэфіцыт угнаенняў адаб'ецца на ўраджайнасці ў сельскай гаспадарцы.

Фота AFP

Фота AFP

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, калі выступаў на Саміце ААН па харчовых сістэм, паведамляе выданне «Белорусы и Рынок».

"Бяздумны санкцыйны ціск заходніх краінаў на Беларусь ставіць пад пагрозу глабальную харчовую бяспеку. Ва ўмовах каронавіруснай пандэміі вынікі санкцыйнай палітыкі набываюць далёка не вясёлкавыя перспектывы ў галіне развіцця і барацьбы з голадам у свеце. Адсутнасць на сусветным рынку беларускіх калійных угнаенняў, якія займаюць каля 20%, апрыёры вядзе да значнага зніжэння ўраджайнасці ў сельскай гаспадарцы", — сказаў ён.

Макей падкрэсліў, што Беларусь з трыбуны ААН заклікае адмовіцца ад санкцый, бо "недапушчальна выкарыстанне харчавання і злучальных ланцужкоў у якасці інструмента палітычнага ціску і эканамічнага шантажу".

Паводле яго слоў Беларусь уносіць важкі ўклад у баланс глабальнай харчовай бяспекі, бо экспартуе аграрную прадукцыю ў больш чым 100 краін.

Нагадаем, міністр замежных справы Беларусі 21–28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У праграме яго рабочага візіту былі запланаваны выступленні на агульнапалітычнай дыскусіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.