МХД патрабуе спыніць катаванні маладых актывістаў
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты» выступіў з заявай у сувязі з сістэматычным адміністратыўным пераследам моладзевых актывістаў.

«Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты абураныя катаваннямі Паўла Вінаградава і іншых моладзевых актывістаў, якія за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю сістэматычна падвяргаюцца адміністратыўнамі пераследу», — гаворыцца ў заяве.
МХД адзначае, што па колькасці праведзенага за кратамі часу і ўмовах утрымання ў вязніцах многія з адміністрацыйна арыштаваных ужо не адрозніваюцца ад палітвязняў, асуджаных па крымінальных справах.
«Мы патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць катаванне моладзевых актывістаў. Мы заклікаем усе беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы разгледзець сітуацыю з шматлікімі адміністратыўнымі арыштамі, каб належным чынам кваліфікаваць рэгулярнае зняволенне актывістаў, здзекі з іх і іх сем’яў», — адзначае МХД.