Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакоў абвінаваціў міліцыянтаў Данбаса ў здрадзе
Паводле Авакова, 15 тысяч міліцыянтаў служаць "незразумела каму".
Кіраўнік МУС заявіў на прэс-канферэнцыі, што ўсе міліцыянты-здраднікі звольненыя з органаў унутраных справаў і пазбаўленыя сацыяльных гарантый. У той жа час Авакоў падкрэсліў, што вялікая колькасць міліцыянтаў засталася вернай прысязе, нягледзячы на складаныя ўмовы. Усе гэтыя міліцыянты былі пераведзеныя на падкантрольную Украіне тэрыторыю ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Як паведамляюць украінскія СМІ, кіраўнік Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Генадзь Маскаль выступіў з прапановаю выдаць сілавікам, якія працягваюць служыць Украіне, новыя пасведчанні, каб адрозніваць іх ад сілавікоў, якія перайшлі на бок сепаратыстаў.