Меркель і Аланд пацвердзілі свой візіт у Мінск: саміт пачнецца не раней за 15:00
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель прынялі рашэнне адправіцца ў Мінск для ўдзелу ў перамовах. Пра гэта паведаміў Елісейскі палац.
![merkel_paraszenka_pucin.jpg merkel_paraszenka_pucin.jpg](/img/v1/news/full/merkel_paraszenka_pucin.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У заяве падкрэсліваецца, што абодва палітыкі «маюць намер прыкласці ўсе намаганні», каб дамагчыся поспеху.
Тым часам МЗС Беларусі просіць журналістаў прыбыць у Палац Незалежнасці не пазней за 15:00.
Асвятляць саміт з удзелам Меркель, Алянда, Парашэнкі і Пуціна будуць каля 400 журналістаў.
nn.by