Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе канферэнцыю беларусаў свету

Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе ў Вільні 24-25 верасня. У ёй возьмуць удзел беларусы з 27 краін, і 40 арганізацый.

snimok_1_1.png


«Беларуская дыяспара сыграла надзвычай важную ролю падчас пратэстаў 2020-2021 гадоў. Беларусы свету выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў, падтрымлівалі ініцыятывы і страйкамы, працавалі з замежнымі палітыкамі, уздымалі пытанні ў замежнай прэсе. Поруч з традыцыйнымі суполкамі з’явіліся дзясяткі арганізацыяў і ініцыятываў, якія сталі неад’емнай часткай беларускага дэмакратычнага руху», — гаворыцца ў анонсе канферэнцыі.

Цягам двух дзён удзельнікі абмяркуюць праекты беларусаў свету і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Асноўныя мэты канферэнцыі — распрацаваць прыярытэты і стратэгію развіцця беларускай дыяспары, стварыць механізм каардынацыі паміж офісам Ціханоўскай і дыяспарамі, распрацаваць праекты і план работы на верасень-снежань 2021 года.

Канферэнцыя пройдзе ў афлайн і анлайн рэжымах, а на сайце самой канферэнцыі прадстаўлены падрабязны яе расклад.