Па-беларуску і з бчб: прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Новым годам
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа апублікаваў у твітары навагодняе віншаванне для беларусаў.

«Беларускаму народу сёлета выпала гістарычнае выпрабаванне — і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю. У вашай барацьбе Літва і ўвесь ЕС — разам з беларускай грамадой! Цярпення, трываласці і веры! Жадаю, каб вашы надзеі ў новым годзе спраўдзіліся!» — напісаў Гітанас Наўседа.