Павел Севярынец застаецца за кратамі. Яго вінавацяць у масавых беспарадках
Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў беспарадках
паводле крымінальнага артыкула 293.2. Палітыку на 2 месяцы працягнулі
тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта напісала жонка палітыка Вольга
Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.
«Паша перадаваў усім нам: «Захапляюся мужнасцю, мудрасцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасць. Веру, што Беларусь будзе вольнай».
А ад мяне — сябры, не журыцеся, калі Госпад з намі, хто супраць нас!», — напісала Вольга
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня, яго прызналі палітвязнем. З 20 жніўня сустаршыня БХД Павал Севярынец знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага 1, на гэты адрас яму можна дасылаць лісты.