Павел Севярынец: Вылучэнне Мікалая Статкевіча — адзіны варыянт

Нельга дапускаць легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі на фоне перамоваў па Украіне.



paviel_sieviaryniec.jpg

Пра гэта сайту charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павел Севярынец.
«Неаднаразова даводзілася на кансультацыях з дэмакратычнымі лідэрамі казаць, што вылучэнне Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 у сённяшняй сітуацыі было б адзіным варыянтам, — сказаў палітык.  — Гэты крок ясна пакажа, што сумленных выбараў у нас няма, але ёсць палітвязні. Удзел Мікалая Статкевіча ў кампаніі з'яўляецца, безумоўна, моцным маральным крокам і абавязкам ўсіх дэмакратаў».
Лідэр БХД заявіў, што ўдзельнічаць у псеўдавыбарах нельга.
«Выбараў наогул няма, — сказаў Павел Севярынец. — Гэта спектакль Ярмошынай. Удзел дэмакратычных кандыдатаў у псеўдавыбарах грае на руку рэжыму. 
Калі ўлады вызваляць палітвязняў, але не зарэгіструюць Мікалая Статкевіча, удзельнічаць у выбарах таксама нельга. Змагаючыся за рэгістрацыю Статкевіча, неабходна праводзіць сваю кампанію па ўмацаванні незалежнасці краіны. Назіранне за выбарамі неабходна сфакусаваць на яўцы выбаршчыкаў і парушэннях. Нельга дапускаць легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі на фоне перамоваў па Украіне, якія праходзяць у Мінску».