Пяскоў заявіў аб падрыхтоўцы сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

Рыхтуецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведаміў РІА «Навіны» прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

17987500_303_2.jpg

Калі і дзе адбудзецца сустрэча, Пяскоў не паведаміў, паабяцаўшы зрабіць гэта «своечасова».
Пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна сёння таксама паведаміў «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх дзяржаўных структурах. Гэтую інфармацыю пацвердзіў выданню і Дзмітрый Пяскоў. Сустрэча можа адбыцца ў канцы лютага ў Сочы.
Гэта будзе першая іх сустрэча з пачатку гэтага года. У студзені яны стэлефанаваліся. Па дадзеных прэс-службаў, абмяркоўвалі ўзаемадзеянне ў рамках Саюзанай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, процідзеянне распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.
У апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 14 верасня 2020 года Сочы. Тады Пуцін падтрымаў ініцыятыву Лукашэнкі аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы ў краіне, Расія абяцала Беларусі крэдыт на 1,5 млрд долараў, абмяркоўваліся пытанні паставак энерганосьбітаў.
tut.by