Пракуратура перанакіравала ў следчы камітэт скаргу па затрыманнях напярэдадні 25 сакавіка

Кіраўнік Вілейскай суполкі БНФ Аляксей Сюдак атрымаў з пракуратуры адказ на скаргу, якую ён падаў на дзеянні міліцыі 24 сакавіка, напярэдадні адзначэння 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.

adkaz_z_prakuratury.jpg

Нагадаем, што ў Вілейцы святкавалі 100-годдзе незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 24 сакавіка кінапраглядам і святочным канцэртам. Імпрэза прайшла без эксцэсаў, але пасля яе заканчэння міліцыянты безпадстаўна затрымалі кіраўніка вілейскай суполкі БНФ Аляксея Сюдака. Актывіст пасьпеў запусціць жывую трансляцыю сваяго затрымання на Фэйсбуку. Спаслаўшыся на загад начальства, міліцыянты дастаівлі актывіста ў РАУС, дзе яго пратрымалі дзве гадзіны, пры гэтым аніякіх працэсуальных дзеянняў не ажыццяўлялася, пратаколы не складаліся.

Аляксей Сюдак

Аляксей Сюдак

Абураны беззаконнем з боку супрацоўнікаў Вілейскага РАУС актывіст напісаў скаргу ў Вілейскую міжраённую пракуратуру. У ёй Аляксей Сюдак адзначае адсутнасць законных падставаў для сваяго затрымання, якое актывіст звязвае са сваёй пасадай кіраўніка суполкі апазіцыйнай партыі. Таксама Аляксей Сюдак адзначае, што  24 і 25 сакавіка былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС і іншыя грамадска-палітычныя актывісты горада Вілейка — Малярчук У.А., Хаванскі П.М., Наркевіч А.І. Азначаныя адвольныя затрыманьні кіраўнік Вілейскай суполкі Партыі БНФ Аляксей Сюдак звязвае з намерам актывістаў прыняць удзел у акцыях па адзначэнні 100-годзьдзя абвяшчэння незалежнасці БНР у Мінску.

Як вынікае з адказу пракуратуры, скарга перанакіраваная ў Вілейскі аддзел следчага камітэту згодна з парадкам, вызначаным артыкулам 174 крымінальна-працэсуальнага кодэкса.