Прэс-сакратар прэм'ера не каментуе чуткі пра яго адстаўку па ўласным жаданні
Вольга Доўгая, прэс-сакратар Міхаіла Мясніковіча, адным сказам пракаментавала «Радыё Свабода» інфармацыю пра тое, што прэм’ер міністр падаў заяву пра адстаўку: «Я чуткі не каментую».
Сайт «Беларускі партызан» са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе, паведаміў, што «Мясніковіч шакаваны
гісторыяй з арыштам дырэктара «Уралкалія». Сайт сцвярдаже, што Мясніковіч не ведаў пра планы арышта Уладзіслава Баўмгертнера.
Паведамляецца таксама, што падобную заяву напісаў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
svaboda.org