Пуцін павіншаваў Лукашэнку з юбілеем і ўзнагародзіў яго ордэнам Аляксандра Неўскага
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 60-годдзем.
У прыватнасці, паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу віншавальную тэлеграму.
Акрамя гэтага расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага.
У ходзе тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах расійска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння.
«Пытанні знешнепалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўрасаюза, якая
прайшла 26 жніўня ў Мінску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх улад, рэгіёнаў паўднёвага ўсходу
Украіны, АБСЕ і Расіі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага прэзідэнта.
БелаПАН