Расія бясплатна перадасць Беларусі комплексы С-300
Міністэрства абароны Расіі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зенітных ракетных комплексаў С-300.
Пра гэта ў інтэрв'ю ІТАР-ТАСС паведаміў у ходзе выставы «Мілекс-2014» (MILEX 2014) у Мінску намеснік дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве
Канстанцін Бірулін.
«На С-300 кантракт з боку нашага міністэрства абароны падпісаны, і цяпер ён у беларусаў. Усё, што паабяцаў Сяргей Кажугетавіч (Шайгу), усё ў поўным аб'ёме ў кантракце прапісана -
усе рашэнні, якія ён прыняў і ўсе тэрміны, якія ён вызначыў, — сказаў Бірулін. — Зараз справа за беларускім бокам. Як толькі ён кантракт падпіша, у гэты ж дзень усе будзе
перададзена».
С-300 перадаюцца Беларусі на бязвыплатнай аснове, удакладніў намеснік дырэктара ФСВТС, і не стаў удакладняць іншыя дэталі кантракту.
На расійскай авіябазе ў Беларусі ўжо размешчана трэцяя батарэя зенітна-ракетнага комплексу «Тор-М2», якая паступіла ў студзені на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады
Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА. Тады ж было заяўлена, што беларускі бок таксама чакае пастаўкі чатырох комплексаў С-300 і чатырох самалётаў «Як-130»
з Расіі.
news.tut.by