Рух «За Свабоду» атрымаў папярэджанне ад Мінюста
Міністэрства
юстыцыі вынесла папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары
святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання дазволу.
«Згодна з заканадаўствам, ёсць дзве формы падачы заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства: ад фізічных і юрыдычных асобаў. На 25 сакавіка падавалі заяўку фізічныя асобы. Рада Руху «За Свабоду» не прымала рашэння пра накіраванне гэтай заяўкі, таму Рух не можа адказваць за парушэнне закону», — пракаментаваў дзеянні Мінюста старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
«Гэта палітычная замова. Улады спрабуюць праз гэтыя паперы абмежаваць нашу дзейнасць і націснуць праз магчымасць ліквідацыі», — лічыць Губарэвіч.
Нагадаем, папярэджанне таксама атрымала і Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Паводле прэс-рэлізу