Чарнобыльскі шлях пройдзе маршрутам Дня Волі

Толькі нядаўна эколагі выступілі з крытыкай "Чарнобыльскага шляху". З іх пункту погляду, "Шлях" ператварыўся ў  "працяг Дня Волі", цалкам страціўшы экалагічны аспект. І таму Чарнобыльскі шлях стаў нецікавым насельніцтву. Здаецца, такі адмоўны імідж вырашыў падnрымаць Мінгарвыканкам. Ён дазволіў правядзенне "Чарнобыльскага шляху". Але…  



charnobilsky_shlyah_26_aprelya_v_minske_02_560x373.jpg

Чарнобыльскі шлях 2009

Як паведаміў  адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Мінгарвыканкам дазволіў "Чарнобыльскі шлях" у Мінску, практычна цалкам паўтарыўшы адказ на заяўку Дня волі. Шэсце пройдзе па тым жа маршруце, з тым жа вынікам.

Ёсць невялічкія адрозненні ад Дня волі, звязаныя з тым, што "Шлях" запланаваны ў працоўны дзень, і з улікам памылак Дня Волі.

Па-першае, Мінгарвыканкам перанёс час збору удзельнікаў акцыі на паўгадзіны пазней. Арганізатары планавалі сабраць удзельнікаў 26 красавіка у 18 гадзін каля кінатэатра "Кастрычнік" Мінгарвыканкам — на 18.30. Аргументавана гэта было тым, што за паўгадзіны яны змогуць"разгрузіць вуліцы ад вячэрняй гадзіны пік", каб людзі маглі з працы нармальна даехаць дадому.

Другое адрозненне ў тым, што падчас "Чарнобыльскага шляху" будзе дазволена карыстацца транспарантамі, якія "не супярэчаць тэматыцы шэсця". У Дзень Волі выкарыстанне любых транспарантаў забаранялася, што пацягнула за сабой затрыманні і адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да некаторых удзельнікаў.

І трэцяе адрозненне ад "Шляхоў", якая праводзіліся ў мінулыя гады. Раней пасля мітынгу любы, хто пажадае, мог ускласці кветкі і паставіць свечкі ў памяць аб загінулых у выніку аварыі на ЧАЭС да памятнага каменя каля Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянова. Зараз міліцыя абмежавала колькасць удзельнікаў ускладання — зрабіць гэта змогуць толькі 50 чалавек. "Мабыць, міліцыя будзе лічыць іх па галовах, і 51-й ужо будзе затрыманы", —- кажа Кастусёў.

Адмовіў Мінгарвыканкам і ў выдзяленні ўдзельнікам шэсця адной паласы праезнай часткі на "праблемных" для руху участках на вуліцы Сурганава. Што не робіць гонару Мінгарвыканкаму — на вузкіх ходніках калона расцягваецца і візуальна павялічваецца, і ствараецца ўражанне, што ўдзельнікаў больш, чым на самай справе.

Што з такімі рашэннямі, асабліва датычнымі ўскладання кветак, рабіць, арганізатары акцыі будуць абмяркоўваць падчас сходу аргкамітэта "Чарнобыльскага шляху" ў панядзелак. Усе карэкціроўкі будуць агучаныя падчас дадатковай прэс-канферэнцыі ў той жа панядзелак, у 12 гадзін.
 

Па словах Кастусёва, "добра, што нам дазволілі хоць гэта".