«Затрыманы старшыня руху «Маладая Беларусь» Зміцер Каспяровіч. Яго знялі з цягніка, якім ён накіроўваўся ў Вільню. Па словах
памежнікаў, Зміцер знаходзіцца ў спісе адміністрацыйных парушальнікаў і павінен быць затрыманы за непагашэннае ў 2009 годзе адміністрацыйнае пакаранне — некалькі недаседжаных сутак. Цяпер ён
знаходзіцца ў Савецкім РУУС», — паведаміў намеснік
старшыні руху.
Як стала вядома, актывіста неўзабаве даставяць у ІЧУ на Акрэсціна.