Статкевіч заклікае 29 кастрычніка на акцыю ля КДБ
Пра гэта палітык паведаміў на асабістай старонцы ў Фэйсбуку.
"29 кастрычнiка — чорная дата беларускай гiсторыi. У гэты дзень 1937 года НКВД растраляла болей за 100 дзеячоу нашай культуры, пераважна пiсьменнiкау. Сталiнскiя каты ведалi,
што рабiлi. Менавiта "людзi слова" ствараюць духоуны падмурак нацыi, без якога яна ператвараецца у статак.
Мы вiнаватыя перад нашымi пакутнiкамi, бо каты, якiя знiшчылi iх i сотнi тысячау iншых беларусау, дагэтуль не асуджаныя i лiчацца героямi. Таму сучасныя нашчадкi катау смела iдуць iх шляхам.
Iзноу яны у сваiх турмах катуюць патрыетау Беларусi. Калi грамадства забываецца пра свае трагедыi, яны могуць паутарацца.
Заклiкаю тых, хто гатовы, прыйсцi 29.10 у 18.30 да сценау будынкау КГБ i мiнiстэрства унутраных спрау на праспекце Скарыны, каб са свечкамi у руках стварыць ланцуг памяцi ахвярау сталiнiзму i
нагадаць нашчадкам iх катау пра адказнасць за злачынствы", — напісаў Мікалай Статкевіч.