Святлана Ціханоўская пракаментавала заявы Лукашэнкі пра новы дэкрэт

Пра гэта паведамляе Свабода.

photo_2021_04_21_19_04_44.jpg

«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», — заявіла Свабодзе прэсавая служба Святланы Ціханоўскай.
«Цяпер мы павінны скончыць пачатае і забяспечыць яго сыход у адпаведнасці з законнымі працэдурамі. Найлепшы спосаб — гэта перамовы аб новых выбарах».
24 красавіка Лукашэнка заявіў, што падпіша дэкрэт, па якім улада ў Беларусі пяройдзе да Рады бяспекі ў «экстранай сітуацыі».