ТАСС уводзіць у зман грамадскасць з нагоды вынікаў перамоваў у Мінску
У Мінску не было прынята ніякіх канкрэтных рашэнняў, перамовы кантактнай групы будуць працягнутыя сёння.
Крыніца ZN.UA ў трохбаковай кантактнай групе паведамляе, што інфармацыя, распаўсюджаная ТАСС, не адпавядае рэчаіснасці — на перамовах у аўторак не ўдалося
прыняць ніякіх канкрэтных рашэнняў, і ў сераду перамовы будуць працягнутыя.
Інфармацыя, якую распаўсюджвае ТАСС, — гэта спроба ў грамадскай думцы легітымізаваць прапановы, якія зыходзілі ад прадстаўнікоў «ДНР» і
«ЛНР». Гэтыя прапановы капіявалі пажаданні Крамля, неаднаразова раней выказаныя, аднак на дадзеных перамовах яны нават не разглядаліся, паведамляе крыніца.
Раней ТАСС са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што спыненне агню на Данбасе, адвод цяжкіх узбраенняў і кантроль
за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей узгоднены ў аўторак падчас перамоваў кантактнай групы ў Мінску.
zn.ua