ТАСС: Кантактная група ў Мінску дамовілася пра спыненне агню
Падчас пасяджэння ў Мінску, што праходзіць вечарам аўторка, удзельнікі кантактнай групы ўзгаднілі схему адводу цяжкага ўзбраення, дамовіліся аб рэжыме спынення агню і кантролі за яго выкананнем.

Пра гэта карэспандэнту ТАСС паведаміла інфармаваная крыніца.
«На перамовах у Мінску ўзгоднена схема адводу цяжкага ўзбраення, бакі таксама дамовіліся аб рэжыме спынення агню і кантролі за яго выкананнем», — паведаміў ён.
Таксама ўдзельнікі кантактнай групы абмяркоўваюць дзяржаўны лад Данбаса і правядзенне мясцовых выбараў.