У Польшчы правядуць эксгумацыю цела былога прэзідэнта Леха Качыньскага
Лідэр польскай партыі Закон і справядлівасьць Яраслаў Качыньскі пагадзіўся на эксгумацыю цела брата — экс-прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.
![121zb.jpg 121zb.jpg](/img/v1/userfiles/images/121zb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю польскаму выданню Onet, перадае Новая газета.
«Гэта — законнае рашэнне пракуратуры, і я не бачу прычын, чаму ў дадзеным выпадку гэта было б інакш», — сказаў Качыньскі.
Раней Генпракуратура Польшчы вырашыла пачаць эксгумацыю целаў загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе, з прычыны якой загінула ўрадавая дэлегацыя, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Такім чынам следчая група мае намер усталяваць прычыны падзення самалёта.
Нагадаем, Ту-154М ВПС Польшчы упаў пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. У выніку катастрофы загінулі 96 чалавек — 88 пасажыраў і 8 членаў экіпажа, у іх ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя Качыньская, а таксама вядомыя польскія палітыкі, амаль усё вышэйшае ваеннае камандаванне, грамадскія і рэлігійныя дзеячы. Яны накіроўваліся ў Расію з прыватным візітам у якасці польскай дэлегацыі на жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны Катынскага расстрэлу.
Паводле belaruspartisan.org