У Гродне несапраўднымі прызнаныя 11 тысяч подпісаў за Віктара Цярэшчанку

«Падпісваліся» нават памерлыя.



ciareshchanka1.jpg

Пасля праверкі здадзеных подпісаў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна выявілі, што ўсе 11.509 подпісаў, якія былі здадзены ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, несапраўдныя.

У падпісных лістах за гэтага прэтэндэнта знаходзяцца прозвішчы нават тых людзей, якія памерлі, а таксама прозвішчы выдуманых людзей, існаванне якіх не пацвярджае аддзел па грамадзянству і міграцыі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гродзенскае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў даслала ў ТВК афіцыйны ліст, дзе пацверджана таксама наступная неадпаведнасць — у падпісных лістах нумары пашпартоў не супадаюць з рэальнымі прозвішчамі.

Пытанне з фальшаванымі подпісамі за Віктара Цярэшчанку ў Гродне будзе разбірацца на бліжэйшым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зараз не выключана, што органы міліцыі могуць пачаць па фактах фальсіфікацыі і парушэння выбарчага заканадаўства крымінальную справу.