Пасол Ежаль хаваецца ў Беларусі ад пакарання, лічыць украінская пракуратура

Ва Украіне былога міністра абароны, дыпламата Міхаіла Ежаля шукаюць як падазраванага ў справе аб растраце дзяржаўных сродкаў.



22_08_0.jpg

Пракуратура Беларусі адмовілася адказваць на запыт Генпракуратуры Украіны адносна таго, ці сапраўды экс-міністр абароны Міхаіл Ежаль лечыцца ў Мінску. Пра гэта гаворыцца адказе ГПУ на запыт дэпутата Вярхоўнай рады Дзмітрыя Тымчука.

"Паводле атрыманай з МЗС інфармацыі, з 10 жніўня 2014 года Ежаль знаходзіцца на лячэнні ў ваенным шпіталі ў Мінску, у сувязі з чым прыбыць у Украіну не можа", — паведамілі ў ГПУ.

Украінскі бок накіраваў запыт беларускім калегам, "аднак у прадастаўленні запытваемага інфармацыі Генпракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла", паведамляе "Украінская праўда".

Супраць амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля ў Кіеве была заведзеная крымінальная справа. Яно было адкрыта ў рамках расследавання крымінальнай справы па знішчэнні тылавога забеспячэння ўкраінскай арміі.