Улада вырашыла сама прапанаваць беларусам выходзіць на вуліцу?
У Міжнародны дзень культуры ўлада «павіншавала» беларусаў са святам. Кіраўнік НАУ паведаміў, што 15 красавіка Міністэрства культуры правяло першую з запланаваных нарад па пытаннях «аптымізацыі колькасці арганізацый культуры і скарачэнні штатных адзінак».
![thumb_hand_65688_1920.jpg thumb_hand_65688_1920.jpg](/img/v1/images/thumb_hand_65688_1920.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі, якую перадалі Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню, да
канца 2021 года плануецца «аптымізацыя» працоўных у сферы культуры на
20 працэнтаў.
Фактычна, гэта азначае, што кожны пяты работнік сферы культуры, якіх цяпер у краіне больш за 65,5 тысяч чалавек, застанецца без працы.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:
— Скарачэнне колькасці бюджэтных арганізацый сацыяльнай сферы на 20% дэманструе рэальнае становішча спраў у эканоміцы краіны, праблемы з напаўненнем даходамі дзяржбюджэту і грэбаваннем людзьмі, якія атрымліваюць і так не самую высокую зарплату і якія ў выніку апынуцца на вуліцы, — перакананы кіраўнік НАУ. Ён адзначыў, што скарачэннямі ўлада сама прапануе выходзіць беларусам на вуліцы.
Паводле звестак НАУ, падобныя паказчыкі скарачэння бюджэтных устаноў даведзеныя ўрадам і да іншых міністэрстваў сацыяльнай сферы (адукацыя, сацыяльная абарона, спорт і гэтак далей).