Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы на буйных прадпрыемствах

Змены ў пастанову Саўміна «Аб прызначэнні прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў» апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале.

000022_1598458527_91097_big.jpg

Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў прызначаны прадстаўніком дзяржавы на Мінскі трактарны завод. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева будзе будзе прадстаўляць дзяржаву ў авіякампаніі «Белавія».
Першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько прызначаны на Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання.
Намеснік старшыні Белнафтахіма Святлана Гурына будзе прадстаўляць дзяржаву на «СветлагорскХімвалакно», намеснік старшыні Віталь Мілевіч — на «Полацк-Шкловалакно».
Першы намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Віталь Дзедзінец — прадстаўнік на «Магатэкс».
tut.by