Віталь Рымашэўскі рызыкнуў стаць ворагам феміністак

Сустаршыня аргкамітэта по стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі рызыкуе стаць ворагам феміністак.

63d3e2556b6e17054db374d8c5e6ee5e.jpg

Амерыканскія навукоўцы пацвердзілі, што ідэі сучаснага радыкальнага фемінізму блізкія да нацысцкай ідэалогіі, а сучасныя "гендарныя" тэорыі — больш палітычная ідэалогія, чым навукова абгрунтаваны падыход. Пра гэта прэс-службе партыі заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, каментуючы выкрыццё сучасных сацыяльных навук, зробленае групай заходніх навукоўцаў.
«Яны правялі арыгінальны сацыяльны эксперымент: напісалі больш за 20 псеўданавуковых, фэйкавых артыкулаў на тэму фемінізму, сексуальнай арыентацыі, расавых забабонаў і адправілі ў навуковыя часопісы. Большасць артыкулаў была з радасцю прынята «навуковымі» выданнямі. У тым ліку, акадэмічны часопіс, прысвечаны гендарным даследаванням «Affilia» прыняў артыкул «Наша барацьба — гэта мая барацьба». У артыкуле была перапісана з выкарыстаннем гендарнай тэрміналогіі частка 12 раздзела 1 тома “Маёй барацьбы” Адольфа Гітлера. Артыкул атрымаў пазітыўныя водгукі адпаведных спецыялістаў», — адзначыў ён.
«Толькі на першы погляд эксперымент навукоўцаў здаецца проста удалым пранкам. Жахае той факт, што і рэдакцыі, і чытачы гэтых выданняў ідэі, выказаныя ў артыкулах, успрымалі ўсур'ёз і з імі згаджаліся. Пра тое, што сучасныя ідэі радыкальнага фемінізму падобныя нацысцкай ідэалогіі, заходнія хрысціянскія аналітыкі казалі даўно, але іх лічылі, у лепшым выпадку, неадэкватамі», — заўважыў палітык.
Паводле belaruspartisan.by