Войскі АДКБ прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці
Кантынгенты Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы рашэннем Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) у мэтах раптоўнай праверкі сёння ў 14 гадзін прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

У адпаведнасці з рашэннем СКБ ажыццяўляецца перагрупоўка часткі сіл КСАР для выканання задач па прызначэнні з далейшай перакідкай у адзін з рэгіёнаў калектыўнай бяспекі.
У КСАР АДКБ уваходзяць воінскія кантынгенты і фарміраванні сіл спецыяльнага прызначэння дзяржаў - членаў АДКБ ад Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.