XVI з’езд Партыі БНФ адбудзецца 13–14 верасня

Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” 24 траўня. На паседжанні абмяркоўваліся актуальныя ўнутры- і знешнепалітычныя выклікі для Беларусі, а таксама стан перамоваў паміж апазыцыйнымі сіламі наконт удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.



partyja_bnf3.jpg

13–14 верасня пройдуць шаснадцаты справаздачна-выбарчы з'езд Партыі БНФ і чатырнадцаты — ГА БНФ “Адраджэн’не”. На з’ездзе будзе заслуханая справаздача кіраўніцтва аб праведзенай рабоце ў пэрыяд паміж з’ездамі, разгледжаныя пляны дзейнасці партыі ды абранае новае кіраўніцтва.

Адным з галоўных пытанняў, якое мусіць вырашыць з’езд Партыі БНФ, стане пытанне ўдзелу партыі ў кампаніі па выбарах прэзідэнта, якія адбудуцца ў 2015 годзе.

Таксама з’езд мае вызначыцца з прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта, якога будзе падтрымліваць на выбарах Партыя БНФ.

Агульную падрыхтоўку па арганізацыі і правядзенні з’езду Сойм Партыі БНФ даручыў Управе Партыі БНФ. Вылучэнне дэлегатаў мае адбыцца ў пэрыяд з 21 чэрвеня па 8 верасня 2014 года.

Па інфармацыі прэс-службы ПБНФ