Замены Нямцову няма
Меркаванне Мікалая Траўкіна.
Тыдзень, дзень цішыні і выбары. Завяршаецца першая маштабная выбарчая кампанія без Барыса Нямцова.
Пасля яго дэманстратыўнага забойства шмат казалі важнага аб чалавечых і палітычных якасцях, аб ключавой ролі, якую ён гуляў у апазіцыі Крамлю.
Асабліва падкрэслівалася, што лепшай памяццю Барысу будзе згуртаванне апазіцыйных сіл...
Прамаўляць правільныя палітычныя клятвы ля труны забітага паплечніка — гэта адно.
А рабіць практычную працу на аб'яднанне амбіцыйных саюзнікаў — гэта складаней.
Сустрэчы, паездкі, перамовы, кампрамісы — патрабуюць не толькі часу і цярпення, але і адмысловага рода вопыту, асаблівага характару, асаблівай сілы волі.
Аказалася, што замены Барысу Яфімавічу ў гэтай ролі няма. Нават блізка.
Не толькі спыніліся спробы кансалідацыі, але нават паскорыўся працэс атамізацыі і так не занадта вялікага атрада палітычных праціўнікаў Крамля.
Вось ужо і А.Нячаеў са сваёй партыяй выступае асобна, яшчэ больш аддаліліся "прохараўцы", пачынае "весяліць і радаваць" думскіх супернікаў ЯБЛОКО судовым працэсам супраць А.Навальнага (па сутнасці супраць Парнаса).
Да паўнаты карцінкі не хапае толькі стварэння двух асобных партый на базе бацькі і сына Гудкова.
І няма супастаўляльнай фігуры, якая ўвасабляе апазіцыю ў публічнай прасторы.
Іранізавалі, што Нямцоў, ну, як бы ... легкадумны, легкаважны.
А ён, з уяўнай лёгкасцю, прабіваў усе забароны, плоты і цэнзуру. З дзярж ТБ-каналаў прыбралі, а пазнавальнасць і папулярнасць расла.
Жыццё настолькі магутна біла з яго ключом, што ён проста не мог быць незаўважным.
Незаменных няма ў вертыкалі ўлады. А ў палітыцы — сапраўднай, ня думска-мурзілачнай — толькі на іх усё і трымаецца.
І Барыс Нямцоў гэта пацвердзіў. І жыццём, і смерцю.
Час, вядома, спародзіць і вылучыць новых, запоўніць правал.
Але пакуль, вось так ...
Паводле: kasparov.ru