БагатаДата 10–16 кастрычніка

70 гадоў таму быў заснаваны завод «Гарызонт». А таксама мы адзначаем багата дзён народзінаў. Каго? Чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе.

cms_image_000071313.jpg


10 кастрычніка

Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання і Сусветны дзень псіхічнага здароўя.

1940. У Мінску нарадзіўся пісьменнік і выдатны журналіст Кастусь Тарасаў, аўтар папулярных гістарычных кніг. Напрыклад, «Пагоня на Грунвальд», «Памяць пра легенды», «Апошняе каханне князя Міндоўга».


11 кастрычніка

Дзень работнікаў культуры і Міжнародны дзень дзяўчынак.


12 кастрычніка



astapczuk.jpg


1980. У вёсцы Вялікія Арлы Столінскага раёна на Брэстчыне нарадзілася штурхальніца ядра Надзея Астапчук. Чэмпіёнка свету і Еўропы. Заваявала бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях–2008, але беларуска была пазбаўлена яго, бо ў яе аналізах былі выяўлены забароненыя рэчывы. Гісторыя паўтарылася на Алімпіядзе–2012, дзе Астапчук паказала найлепшы вынік.

13 кастрычніка

Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў.

1950. Заснаваны завод тэлевізараў «Гарызонт».

14 кастрычніка

maci_2.jpg



Сусветныя дні маці і стандартызацыі.

1980. У вёсцы Засовы Лагойскага раёна на Міншчыне нарадзілася лёгкаатлетка Святлана Усовіч. Медалістка чэмпіянатаў свету і Еўропы (бег).


15 кастрычніка

Сусветныя дні сельскіх жанчын і мыцця рук. А таксама Дзень працаўнікоў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці.

f29051116aa6ffba807515548832fbea.jpg

1950. У Мінску нарадзіўся музыка Анатоль Кашапараў. Саліст славутага гурта «Песняры». Сярод іншага спяваў «Волагду», «Я не магу іначай», «Добры вечар, дзеўчыначка».


16 кастрычніка

Сусветныя дні харчавання і анестэзіёлага.

Барыс Забораў. Фота Радыё Свабода

Барыс Забораў. Фота Радыё Свабода

1935. У Мінску нарадзіўся беларуска-французскі жывапісец Барыс Забораў. Ствараў касцюмы да спектакляў тэатра «Камедзі Франсэз» у Парыжы, дзе ён жыве.

1940. У горадзе Южа Іванаўскай вобласці ў Расіі нарадзіўся скульптар Алесь Шатэрнік. Яго творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме ў Вашынгтоне.

Алесь Шатэрнік. Фота Радыё Свабода

Алесь Шатэрнік. Фота Радыё Свабода

Шмат разоў рэстаўраваў пашкоджаную лаву Клінтана ў Курапатах. Менавіта ён зрабіў помную дошку ў гонар абвяшчэння БНР, якую не дазволілі ўсталяваць у Мінску ўлады.