Футбольны клуб «Краснадар» разарваў кантракт з беларускім трэнерам Віктарам Ганчарэнкам

Расійскі футбольны клуб «Краснадар» звольніў беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку. Кантракт разарваны таксама і з двума яго памочнікамі: Васілём Беразуцкім і Аляксандрам Ермаковічам (ён таксама беларус і таксама некалі працаваў з БАТЭ).

hanc_0501.jpg


Ганчарэнка падпісаў кантракт з «Краснадарам» у красавіку 2021 года. Дамова была разлічаная да чэрвеня 2023-га. Да таго спецыяліст трэніраваў ЦСКА, нагадвае Еўрарадыё.

Ганчарэнка — бадай што самы паспяховы футбольны трэнер у гісторыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам БАТЭ некалькі разоў выходзіла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Дзе ён будзе працягваць кар'еру, пакуль невядома.