
Пеле насіў мянушку Кароль футбола і быў прызнаны ФІФА найлепшым гульцом мінулага стагоддзя. Таксама бразільца — адзінага за ўвесь час трохразовага чэмпіёна свету — многія лічаць найлепшым футбалістам у гісторыі футбола, аднак на гэты конт вядуцца спрэчкі. Існуе меркаванне, што нумарам адзін усё ж быў аргентынец Дыега Марадона, які памёр у 2020 годзе ва ўзросце 60 гадоў.

У складзе зборнай Бразіліі Пеле згуляў 92 матчы і забіў 72 галы.
Паводле версіі Міжнароднага алімпійскага камітэта, Пеле з'яўляецца лепшым спартсменам XX стагоддзя.