The New York Times: Арганізатары Уімблдона не дапусцяць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры
Пра бан для беларускіх і расійскіх тэнісістаў пакуль афіцыйна не абвешчана. Але пра такая планы паведамляюць выданні The New York Times і Sportico.
![getty_images_1.jpg getty_images_1.jpg](/img/v1/images/getty_images_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У такім выпадку выступіць на лонданскіх кортах не змогуць, напрыклад, Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.
Летась беларуска Арына Сабаленка дайшла да паўфінала Уімблдона, аднаго з найбольш прэстыжных тэнісных турніраў.
Сёлетні турнір адбудзецца напрыканцы чэрвеня. Уімблдон — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца ў Вялікабрытаніі.