
«Гумарэска з Віцебска, — піша Уладзіслаў Татур. — Кажуць, гульцоў першай каманды правяралі на алкатэстары. Адсюль і сыход некаторых футбалістаў. І страчаная сувязь паміж калектывам і галоўным трэнерам».
Татур вядомы сваімі футбольнымі інсайдамі, якія звычайна спраўджваюцца.
У жніўні 2020 года журналіст звольніўся са спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» і зараз працуе за мяжой. Падчас пратэстаў яго затрымлівалі і садзілі на «суткі».