200 гадоў без вайны: чаму Швецыя вырашыла вярнуць прызыў
На гэтым тыдні ўрад Швецыі заявіў пра тое, што ў краіне будзе адноўлены воінскі прызыў. Прычым дзякуючы раўнапраўю палоў ён будзе распаўсюджвацца і на юнакоў, і на дзяўчат. Чаму краіна, якая фармальна не ўдзельнічала ў войнах з 1814 года, заклапацілася мілітарызацыяй?
Колькасць рэгулярнай шведскай арміі складае каля 20 тысяч чалавек, і сёння многія аглядальнікі лічаць, што з пункту гледжання абароны краіна з'яўляецца «слабым звяном» ва ўсёй Скандынавіі. Нягледзячы на тое, што Швецыя не з'яўляецца сябрам NATO, да апошняга часу слабасць войску не занадта хвалявала як урад, так і простых жыхароў краіны.
Аднак літаральна за пару гадоў сітуацыя змянілася. Пачынаючы з 2018 года будуць дасылаць позвы ва ўзброенныя сілы 13 000 маладым людзям, якія з'явіліся на свет пасля 1999 года. Чатыры тысячы з іх будуць адабраны для праходжання вайсковай службы. Акрамя таго, Швецыя адаптуе нарвежскую мадэль, у рамках якой у войску служаць як добраахвотнікі, так і прызыўнікі.
Паводле delfi.lt