9-гадовы паляк стаў студэнтам палітэхнічнага ўнівэрсітэту
Ён з ранняга дзяцінства праяўляў надзвычайныя здольнасці: ва ўзросце 1,5 года ён гаварыў поўнымі сказамі.
9-гадовы Каміль Вроньскі з горада Люблін стаў студэнтам Люблінскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Самы малады студэнт ВНУ будзе вучыцца на факультэце мехатронікі. Хлопчык выйграў конкурс унівэрсітэту і самастойна пабудаваў робат. Паралельна вундэркінд будзе вучыцца ў нармальнай школе. Вучобу ў ВНУ бацькам хлопчыка рэкамэндавала псіхалагічна-педагагічная кансультацыя.
Каміль будзе вучыцца ў ВНУ паводле індывідуальнага курсу. Пакуль што хлопчык будзе на занятках адзін, без старэйшых студэнтаў.
Каміль з ранняга дзяцінства праяўляў надзвычайныя здольнасці. Ва ўзросьце 1,5 года ён гаварыў поўнымі сказамі, а маючы 4 гады прыняў удзел у конкурсе для канструктараў-аматараў і яго выйграў.
Паводле беларускай службы Польскага радыё